11 жнiўня 2026, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя хіты «Еўравізіі» за ўсю гісторыю шоу

1
Названыя найлепшыя хіты «Еўравізіі» за ўсю гісторыю шоу

Штогод міжнародны конкурс дорыць свету новыя хіты.

Музычны стрымінгавы сэрвіс Deezer вызначыў дзесяць найлепшых хітоў Еўравізіі за ўсю гісторыю правядзення шоу, піша nv.ua.

Рэйтынг найбольш папулярных конкурсных кампазіцый Міжнароднага песеннага конкурсу Еўравізія быў складзены на аснове статыстыкі праслухоўвання песняў.

На першай пазіцыі ў рэйтынгу – кампазіцыя Euphoria, што прынесла перамогу швэдскай спявачцы Лорын Зінеб Нока Тальяўі, якая стала пераможцай 57-га песеннага конкурсу ў 2012 годзе.

Другое месца ў рэйтынгу займае кампазіцыя спявачкі Эмілі Дэ Форэст Only Teardrops. З гэтым хітом выканаўца прынесла перамогу Даніі ў Еўравізіі 2013.

Emmelie De Forest – Only Teardrops

Трэцяе месца рэйтынгу самых папулярных хітоў Еўравізіі займае Канчыта Вурст са сваёй песняй Rise Like A Phoenix.

Conchita Wurst – Rise Like a Phoenix

Чацвёртую пазіцыю займае фінскі англамоўны хард-рок-гурт Lordi з песняй Hard Rock Hallelujah, якая прынесла перамогу Фінляндыі ў Еўравізіі 2006.

Lordi – Hard Rock Hallelujah

Ірландска-нарвежскі дуэт Secret Garden з кампазіцыяй Nocturne размесціўся на пятай пазіцыі ў рэйтынгу. Перамогу на конкурсе Еўравізіі музычны калектыў атрымаў у 1995 годзе.

Secret Garden – Nocturne

Кампазіцыя ірландскага спевака і кампазітара, адзінага двухразовага пераможцы конкурсу песні Еўравізіі Джоні Логана Hold Me Now 1987 года размесцілася на шостай пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых песняў Міжнароднага конкурсу.

Johnny Logan – Hold me now

На сёмай пазіцыі – хіт гурта Abba Waterloo, з якім ён выступаў на конкурсе ў 1974 годзе, прэзентуючы Швэцыю.

Abba – Waterloo

Спявачка Лена Маер-Ландрут са сваёй песняй Satellite займае восьмую пазіцыю ў рэйтынгу. Нагадаем, артыстка прынесла перамогу Нямеччыне ў 2010 годзе.

Lena – Satellite

Кампазіцыя Ooh Aah... Just a Little Bit спявачкі Джыны Джы, якая прэзентавала Вялікую Брытанію ў конкурсе песні ў 1996 годзе, займае дзявятае месца ў рэйтынгу.

Gina G – Ooh aah... just a little bit

Рэйтынг дзесяці найлепшых хітоў Еўравізіі замыкае італьянскі спявак Тота Кутуньё з кампазіцыяй Insieme, з якой прэзентаваў сваю краіну на Еўравізіі ў 1990 годзе.

Toto Cutugno – Insieme

У рэйтынг Deezer не ўвайшлі такія папулярныя кампазіцыі Еўравізіі, як песня нарвежскага спевака і скрыпача беларускага паходжання Аляксандра Рыбака Fairytale, якая не сыходзіла з першых радкоў розных хіт-парадаў у 2009 годзе і стала міжнародным хітом, а таксама запальны хіт пераможцы Еўравізіі 2004 года, украінскай спявачкі Русланы Wild Dances, які прынёс ёй сусветную вядомасць.

Alexander Rybak – Fairytale

Руслана – Wild Dances

Акрамя таго, варта адзначыць знакаміты хіт Diva Даны Інтэрнэшнл, якая перамагла на Еўравізіі 1998 года, ён стаў самай паспяховай песняй у кар'еры спявачкі.

Dana International – Diva

Нагадаем, сёлета найвядомейшы музычны песенны конкурс Еўравізія – 2018 пройдзе ў сталіцы Партугаліі горадзе Лісабоне.

Першы і другі паўфіналы 63-га конкурсу песні Еўравізія – 2018 адбудуцца 8 і 10 траўня, у той час як гранд-фінал, у ходзе якога вызначыцца пераможца, пройдзе 12 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках