11 жнiўня 2026, aўторак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Улада яшчэ раз падняла градус

4
Міхаіл Хадаркоўскі: Улада яшчэ раз падняла градус
ФОТА: EPA / UPG

Рэпрэсіі ў Расеі зрабілі больш жорсткім пратэст.

Акцыя пратэсту "Ён нам не цар", якая адбылася 5 траўня ў РФ, прадэманстравала гатоўнасць яе ўдзельнікаў да супрацьстаяння з прадстаўнікамі ўладаў. Як паведамляе gordonua.com, такое меркаванне выказаў у Facebook расейскі апазіцыянер Міхаіл Хадаркоўскі.

"Важная, хоць відавочная і прадказальная выснова на базе параўнання з 2012: рэпрэсіі скарацілі колькасць удзельнікаў прыблізна ў 10 разоў, але зрабілі больш жорсткім пратэст. Тыя, хто цяпер гатовыя выходзіць, – гатовыя да сілавога супрацьстаяння. Улада яшчэ раз падняла градус – цяпер рэальна б'юць" , – напісаў ён.

Паводле словаў Хадаркоўскага, "з таго боку засталіся два крокі: масавыя рэпрэсіі і стральба", а з процілеглага – "перакрыццё дарог і барыкады".

«Але галоўнае – над гэтым моладзевым пратэстам навісае цяжкая, шматмільённая маса пакалення бацькоў. Людзей, сярод якіх шмат у каго рукі прывыклі да зброі. Людзей, чыё сталенне прыпала на 90-я. Гэта іх дадаткова стрымлівае, але сітуацыя абвастраецца ўнутры. "Зімовая вішня" (гандлёвы цэнтр у Кемераве, дзе пажар забраў жыцці некалькіх дзясяткаў чалавек) паказала – рэакцыя на нават выпадковую гібель дзяцей будзе цяжкай. Гэта той спускавы кручок, які спусціць лавіну», – заявіў апазіцыянер.

5 траўня ў РФ прайшла акцыя пратэсту пад назвай "Ён нам не цар". Яна была арганізаваная апазіцыянерам Аляксеем Навальным і прымеркаваная да вызначанай на 7 траўня інаўгурацыі Пуціна.

Самога Навальнага затрымалі ўдзень на Пушкінскай плошчы ў Маскве і адвезлі ў райаддзел паліцыі, але пазней адпусцілі.

Паводле інфармацыі "АУС-Інфа", у 27 гарадах Расеі было затрымана 1597 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках