4 траўня 2024, Субота, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Докшыцаў налавіў рыбы на $ 5000

29
Жыхар Докшыцаў налавіў рыбы на $ 5000

Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі за незаконную лоўлю рыбы.

400 мэтраў сетак прынеслі 42-гадоваму браканьеру з Докшыцаў 81 рыбінку і крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы на вельмі вялікую суму, паведамляе vitebsk.cc.

3 траўня мужчына прыехаў на Бягомльскае возера і паставіў сеткі. На наступны дзень ён сабраў улоў, але а 4.30 быў затрыманы супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Інспектары выклікалі следчых, якія на месцы агледзелі і канфіскавалі блізу 400 мэтраў сетак, лодку і незаконна здабытую рыбу: 45 асобін плоткі, 1 акуня, 7 залатых карасёў, 10 сярэбраных карасёў, 1 ліня і 17 ляшчоў.

Незаконна вылавіўшы забароненымі прыладамі падчас нерасту 81 асобіну рыбы, жыхар Докшыцаў прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на агульную суму больш за 10 800 рублёў. Да яго ўжылі меру працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязання аб прыходзе, пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Адзначым, што 4 часткай артыкула 281 Крымінальнага кодэксу прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках