24 лютага 2019, Нядзеля, 9:16
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Памёр рэжысёр Станіслаў Гаварухін

ФОТА: ІВАНОЎ СЯРГЕЙ / PHOTOXPRESS.RU

Рэжысёр пайшоў з жыцця пасля доўгай хваробы ў санаторыі Барвіха.

Рэжысёр Станіслаў Гаварухін памёр на 83-м годзе жыцця, паведаміў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, паведамляе "Інтэрфакс".

"У 10:37 у санаторыі Барвіха пасля цяжкай і доўгай хваробы памёр, пайшоў з жыцця Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін", – сказаў Валодзін.

У сераду 13 чэрвеня крыніца паведаміла, што Гаварухін шпіталізаваны ў Цэнтральную клінічную лякарню.

"Станіслаў Сяргеевіч быў нядаўна шпіталізаваны ў ЦКБ, ягоны стан ацэньваецца як вельмі цяжкі", – сказаў суразмоўца агенцтва.