20 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве ў натоўп заўзятараў уехала таксі: ёсць пацярпелыя

У Маскве ў натоўп заўзятараў уехала таксі: ёсць пацярпелыя

Кіроўца таксі спрабаваў уцячы з месца здарэння.

16 чэрвеня на вуліцы Іллінцы ў цэнтры Масквы ў выніку ДТЗ з удзелам таксі пацярпела паводле папярэдніх звестак сем мінакоў, пяць з іх трапілі ў шпіталь. Як піша gordonua.com, пра гэта са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах горада паведамляе ТАСС.

«Аўтамабіль таксі ўрэзаўся ў дарожны знак, пасля чаго заехаў у натоўп людзей», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У міністэрстве ўнутраных спраў РФ адзначылі, што папярэдняя прычына ДТЗ - не справіўся з кіраваннем. Кіроўца затрыманы і дастаўлены ў паліцыю.

Паводле звестак Telegram-канала Mash, пацярпелыя - заўзятары каманды Мексікі ў футболе.

Кіроўцу таксі затрымалі мінакі, калі той паспрабаваў уцячы. Відэа, на якое патрапіў момант уцёкаў, апублікаваў у Youtube карыстальнік Ігар Сцяблінаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках