Украінская разведка: Пуцін баіцца расійскай эліты
1- 12.09.2026, 22:05
Аналіз ГУР Міністэрства абароны Украіны грунтуецца на рэальных перахопленых дакументах РФ.
У Крамлі існуе раскол на дзве групы з нагоды вайны супраць Украіны, а сам дыктатар Пуцін баіцца ўласнай эліты.
Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі у межах канферэнцыі YES Annual Meeting 2026, арганізаванай Фондам Віктара Пінчука.
Паводле слоў прадстаўніка ГУР, аналіз украінскай разведкі грунтуецца на рэальных перахопленых дакументах РФ. Цяпер у асяроддзі Пуціна выразна вылучаюцца прынамсі дзве групы:
- першая выступае за працяг вайны супраць Украіны;
- другая імкнецца спыніць баявыя дзеянні шляхам перамоўнага працэсу.
«Падчас патэнцыйных перамоўных працэдур становіцца відавочна, што рэжым сапраўды баіцца ўнутранага калапсу і дэстабілізацыі ў краіне», — адзначыў Скібіцкі.
Акрамя таго, дадзеныя адсочвання ўнутрыпалітычнай дынамікі пры падрыхтоўцы да выбарчых працэсаў у РФ паказалі прыкметнае падзенне ўзроўню падтрымкі прапраўладных партый, у прыватнасці «Адзінай Расіі».
«Гэта быў выразны сігнал для рэжыму», — сказаў прадстаўнік ГУР.
Паводле слоў Скібіцкага, Пуцін баіцца ўплыву алігархаў, памятаючы досвед справы Міхаіла Хадаркоўскага. Сведчаннем гэтай трывогі з’яўляюцца канкрэтныя крокі расійскай улады:
- прыняцце новых законаў аб мабілізацыі;
пашырэнне паўнамоцтваў спецслужбаў праз больш жорсткія ўказы па бяспецы;
- з’яўленне ў СМІ публікацый пра магчымую рэприватызацыю кампаній і прадпрыемстваў у Расіі
- Я лічу, што для нашых міжнародных партнёраў павінна быць прыярытэтам дакладна зразумець, хто ў расійскай эліце сапраўды хоча спыніць вайну, а хто імкнецца да яе працягнення, — дадаў ён у адказ на пытанне, ці ёсць магчымасць у Захаду «перакупіць» нязгодных з дыктатарам алігархаў.