Расейцы маюць намер пратэставаць праз рэформы пенсій
19- 17.06.2018, 20:20
- 19,570
Прафсаюз, які сабраў 1 млн подпісаў, паабяцаў пратэсты.
Прэзідэнт Канфедэрацыі працы Расеі Барыс Краўчанка растлумачыў РБК, што падача петыцыі на сайце change.org - толькі адзін з кампанентаў кампаніі прафсаюза супраць павышэння пенсійнага ўзросту.
«За тыдзень мы сабралі больш за мільён подпісаў. Намі таксама запушчаная петыцыя на «Расейскай грамадскай ініцыятыве», якая будзе абавязкова разгледжаная, пасля таго як набярэ больш за 100 тысяч галасоў. Цяпер больш як 70 тысяч ужо ёсць», - сказаў Краўчанка. Ён дадаў, што Канфедэрацыя працы Расеі на наступным тыдні пяройдзе «да больш актыўнай фазы» кампаніі і стварэння грамадскага штаба, які вызначыцца з парадкам калектыўных дзеянняў у барацьбе з павышэннем пенсіённага ўзросту па ўсёй Расеі.
«У тым ліку любыя мірныя метады пратэсту і выказвання свайго меркавання, якія мы зможам узгадніць ва ўмовах, калі дзейнічаюць абмежаванні на мітынгі падчас правядзення чэмпіянату ў футболе», - адзначыў Краўчанка. Ён падкрэсліў, што ў кааліцыю штаба ўвойдуць прафсаюзы, грамадзяне, грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. «Парламенцкія палітычныя партыі заявілі пра свой намер удзельнічаць у кампаніі - гэта і ЛПДР, «Справядлівая Расея» і КПРФ», - сказаў Краўчанка.
У адпаведнасці з указам 202 на час чэмпіянату свету правядзенне сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, не звязаных з футбольным турнірам, магчыма толькі на ўзгадненне з уладамі. Прычым яны таксама вызначаюць маршрут мерапрыемствы і працягласць акцыі.