18 траўня 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах знікнуць турмы?

8
У Нідэрландах знікнуць турмы?

Больш за траціну галандскіх турмаў пустуе.

Са звестак нацыянальнага бюро статыстыкі Нідэрландаў, у 2017 годзе пуставала траціна месцаў у турмах краіны - 5,1 тысячы ложкаў з 13,5 тысяч. З 1980-х гадоў узровень злачыннасці ў Нідэрландах увесь час зніжаецца, і ў 2017 годзе ён склаў 49 выпадкаў на тысячу чалавек, піша «Европульс».

У сувязі з гэтым утрыманне турмаў становіцца клопатам для нацыянальнага бюджэту. У 2013 годзе ў Нідэрландах зачынілі адразу 19 месцаў пазбаўлення волі. Гэта прывяло да незадаволенасці і пратэстаў сярод работнікаў турмаў. Каб захаваць частку іх працоўных месцаў, урад нават стаў «імпартаваць» зняволеных з Нарвэгіі ды Бэльгіі, але ўсё адно зняволеных у Нідэрландах становіцца ўсё менш. Цяпер урад Нідэрландаў плануе закрыць яшчэ 4 турмы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках