18 траўня 2026, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі тры медалі на этапе Кубка свету ў акадэмічным веславанні

Беларусы здабылі тры медалі на этапе Кубка свету ў акадэмічным веславанні
ФОТА З САЙТА 24SPORT.BY

Беларускія весляры ўзялі адно «золата» і дзве «бронзы».

Беларускія спартоўцы здабылі тры медалі на першым этапе Кубка свету ў акадэмічным веславанні ў Бялградзе. На трэці дзень турніру ў сталіцы Сербіі на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняліся два беларускія экіпажы, паведамляе БелТА.

Мужчынская чацвёрка без стырнавога ў складзе Вадзіма Ляліна, Дзмітрыя Выберанца, Ігара Пашэвіча і Мікалая Шарлапа занялі трэцяе месца. Вышэй беларусаў былі толькі два квартэты з Галандыі, якія занялі першае і другое месцы.

Экіпаж мужчынскай двойкі у складзе Сяргея Валадзько і Дзмітрыя Фурмана таксама стаў бронзавым прызёрам. Першае месца занялі харваты, сярэбраныя прызёры - чэхі.

Акрамя таго, залатую ўзнагароду ў адзіночцы лодак лёгкай вагі заняла беларуска Алена Фурмана.

У алімпійскім класе лодак у двойках парных беларускі Таццяна Кухта, Кацярына Карстэн і Крысціна Стараселец, Таццяна Клімовіч прабіліся ў фінал, аднак не ўвайшлі ў лік прызёраў, заняўшы пятую і шостую пазіцыі адпаведна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках