19 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША стварылі самы магутны суперкампутар у свеце

15
У ЗША стварылі самы магутны суперкампутар у свеце

Яго запусцілі ўчора.

У амерыканскай нацыянальнай лабараторыі Оўк-Рыдж у пятніцу, 8 чэрвеня, запушчаны самы магутны суперкампутар у свеце. Магутнасць распрацаванай машыны, якая атрымала назву Summit, дасягае 200 петафлопс або 200 тысяч трыльёнаў вылічэнняў у секунду, адзначаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе лабараторыі. Пра гэта паведамляе «Немецкая волна».

Машына пад назвай Summit складаецца з больш за 4500 тысяч сервераў, кожны з якіх абсталяваны двума 22-ядзернымі працэсарамі. Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў, суперкампутар аптымізаваны для працы са штучным інтэлектам.

Магчымыя сферы ўжывання

Такія машыны могуць прымяняцца пры распрацоўцы новых відаў матэрыялаў і мадэляванні працэсаў, якія адбываюцца пры выбухах зорак. Магчыма і ўжыванне ў вайсковай сферы: напрыклад, пры стварэнні новых тыпаў узбраенняў.

Са слоў міністра энэргетыкі ЗША Рыка Пэры, запуск Summit акажа «велізарны ўплыў на даследаванні ў энэргетыцы, навуковы адкрыцці, эканамічную канкурэнтаздольнасць і нацыянальную бяспеку».

Распрацаваны раней у лабараторыі Оўк-Рыдж суперкампутар Jaguar з'яўляўся самым магутным у свеце з 2009 да 2010 года, а суперкампутар Titan узначальваў спіс самых магутных вылічальных машын з 2012 да 2013 года. Да з'яўлення Summit на вяршыні сусветнага рэйтынгу суперкампутараў знаходзіўся кітайскі Sunway TaihuLight з паказчыкам у 93 петафлопс. Прадукцыйнасць самога магутнага расейскага суперкампутэра «Ламаносаў-2» складае 2,1 петафлопс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках