26 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Модрыч прызнаны найлепшым гульцом ЧС-2018

9
Модрыч прызнаны найлепшым гульцом ЧС-2018
ЛУКА МОДРЫЧ
ФОТА: REUTERS

Лука Модрыч стаў першым харватам, якія атрымаў узнагароду найлепшаму футбалісту чэмпіянату свету.

Паўабаронца каманды Харватыі Лука Модрыч прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату свету ў футболе 2018 года ў Расеі. «Залаты мяч» чэмпіянату свету ўручаны футбалісту пасля завяршэння фінальнага матчу ў «Лужніках», паведамляе ТАСС.

Каманда Харватыі з лікам 2:4 саступіла французам у фінале чэмпіянату свету.

Модрыч правёў на чэмпіянаце свету сем матчаў, у якіх забіў два мячы і аддаў адну галявую перадачу. «Срэбны мяч» паводле вынікаў турніру атрымаў бэльгійскі паўабаронца Эдэн Азар. «Бронзавы мяч» уручаны французскаму нападніку Антуану Грызману.

Модрыч стаў першым харватам, які атрымаў узнагароду найлепшаму футбалісту чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках