24 красавiка 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікол Пашынян: Продаж Азербайджану беларускіх «Паланэзаў» непрымальны

12
Нікол Пашынян: Продаж Азербайджану беларускіх «Паланэзаў» непрымальны
Нікол Пашынян
ФОТА: NEWS.AM

Продаж Беларуссю Азербайджану сваіх сістэм залпавага агню «Паланэз» абвастрыў стасункі паміж Менскам і Ерэванам.

Пра гэта ў інтэрв'ю euroradio.fm заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

- Якімі вы бачыце ў далейшым узаемаадносіны паміж Арменіяй і Беларуссю?

- У нас добрыя стасункі, але я думаю, што ў нас ёсць вялікі патэнцыял і мы павінны яго рэалізаваць. Вядома, у нас ёсць занепакоенасць з нагоды продажу Беларуссю зброі Азербайджану. І гэта вялікая праблема для нашых стасункаў. Я пра гэта гаварыў з Лукашэнкам. І вы ведаеце, гэтая праблема абвастраецца тым, што Арменія і Беларусь з'яўляюцца вайскова-палітычнымі партнёрамі ў рамках АДКБ. Усе грамадзяне Арменіі незадаволеныя з нагоды таго, што Беларусь прадае зброю Азербайджану.

- Ведаю, што і вы, і іншыя чыноўнікі Арменіі спрабуеце ўгаварыць Менск і асабіста Лукашэнку больш Азербайджану зброю не прадаваць. Як думаеце, атрымаецца?

- Думаю, няправільна казаць, што мы спрабуем угаварыць. Мы тлумачым нашу пазіцыю ў гэтым пытанні. Мы з павагай ставімся да інтарэсаў Беларусі і спадзяемся, што Беларусь з павагай паставіцца да інтарэсаў Арменіі. На жаль, для нас такая дзейнасць (продаж Беларуссю зброі Азербайджану. - Заўвага.) непрымальная, і я хачу пра гэта сказаць прама.

Нагадаем, пра тое, што Беларусь прадала Азербайджану сістэмы залпавага агню «Паланэз», стала вядома ў чэрвені, калі правіцель Ільхам Аліеў узяў удзел у адкрыцці вайсковай часткі ракетных войскаў Азербайджана. На фота з мерапрыемства трапілі і беларускія «Паланезы». У той жа дзень намеснік міністра замежных спраў Арменіі Рубен Рубінян заявіў: «Шкада, што Беларусь, дружалюбная нам краіна, прадае ўзбраенне краіне, якая мае з намі канфлікт».

Са слоў старшыні Рады нацыянальнай бяспекі Арменіі Армена Грыгарана, цяпер і МЗС, і Рада нацбяспекі Арменіі працуюць над тым, каб Беларусь адмовілася ад продажу ўзбраення Азербайджану.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках