20 красавiка 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў банку Заслаўя

29
Cталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў банку Заслаўя

Дзяўчына-закладніца і нападнік - сваякі.

У Заслаўі гараджане абмяркоўваюць, што нападнік у банку і дзяўчына-закладніца - гэта бацька і дачка.

Тэрыторыя вакол банка ў Заслаўі, у якім 47-гадовы мужчына ўзяў у закладніцы 23-гадовую дзяўчыну, дагэтуль ачэпленая. Аперацыя скончаная, але мясцовыя жыхары не разыходзяцца.

- Гэта бацька і дачка, - распавядае мясцовая жыхарка Таццяна. - Я чула, што яны прыйшлі ў банк па крэдыт. Але ў крэдыце ім адмовілі, і ён узяў у закладніцы дачку.

У гарадскім закрытым вайбер-чаце мясцовыя абмяркоўваюць гэтую ж версію: нападнік Сяргей К., закладніца - яго дачка Дар'я, якую ён нібыта выхаваў адзін.

- Ён вельмі любіў дачку, - кажуць мясцовыя.

Вядома, што цяпер з дзяўчынай-закладніцай працуюць следчыя.

- Хутчэй за ўсё, яны (нападнік і закладніца - Заўвага.) сваякі, - распавяла tut.by афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова. - Але ступень іх сваяцтва мы высветлім і агучым пазней.

Нагадаем, сёння ў будынку гатэля на вуліцы Савецкай у Заслаўі ў памяшканні банка мужчына ўзяў закладніцу. Пазней міліцыя паведаміла, што ліквідавала 47-гадовага нападніка і вызваліла закладніцу. 23-гадовая дзяўчына, паводле папярэдніх звестак, цяжарная. Яна не пацярпела. Як паведамілі ў СК, распачатая крымінальная справа за захоп закладніка.

- На працягу больш чым двух гадзін мы вялі з ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласці зброю і адпусціць закладніцу, пагражаў. Асоба злачынцы намі ўстаноўленая - гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя, - паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках