18 красавiка 2024, Чацвер, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмовілі Пуціну ў правядзенні «рэферэндуму» на Данбасе

9
ЗША адмовілі Пуціну ў правядзенні «рэферэндуму» на Данбасе

Пуцін абяцаў не заяўляць пра прапанову аб «рэферэндуме» публічна, каб Трамп меў час на абдумванне.

Злучаныя Штаты Амерыкі адмовіліся ад прапановы аб правядзенні «рэферэндуму» ў самаабвешчаных «ЛДНР», якую 16 ліпеня прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, паводле звестак СМІ, выказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Гарэта Маркіса, паведамляе «Новая газета».

«Адміністрацыя не разглядае падтрымку «рэфэрэндуму» ва ўсходняй Украіне, - пераказвае агенцтва ягоныя словы. - Арганізаваць так званы «рэферэндум» на непадкантрольнай уладам Украіны тэрыторыі было б нелегітымна».

Пра тое, што Пуцін распавёў Дональду Трампу пра ідэю правядзення рэферэндуму на Данбасе, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на неназваных удзельнікаў сустрэчы Пуціна з расейскімі пасламі 19 ліпеня. Як адзначае выданне, Уладзімір Пуцін абяцаў не заяўляць пра прапанову аб «рэферэндуме» публічна, каб Трамп меў час на абдумванне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках