27 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі моцна раскрытыкавалі кіраўніка МУС, які пачаў сварку з Украінай

3
У Італіі моцна раскрытыкавалі кіраўніка МУС, які пачаў сварку з Украінай
МАТЭА САЛЬВІНІ

Словы Матэа Сальвіні не засталіся без рэакцыі.

Чалец дырэкцыі апазіцыйнай да папулісцкага ўраду Італіі Дэмакратычнай партыі П'ера Фасіна раскрытыкаваў міністра ўнутраных справаў Матэа Сальвіні за ягоныя скандальныя заявы адносна анэксіі Крыма і Рэвалюцыі годнасці, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Крытычную рэакцыю Фасіна прыводзіць Diario del Web.

«Цяпер чарга дайшла да Украіны. Не задаволіўшыся сваркай з паловай Еўропы, няўрымслівы Сальвіні прымушае нас сварыцца з Украінай. Камусьці варта нагадаць яму, што "шмат ворагаў і шмат гонару" ўжо прывялі Італію да катастрофы», – заявіў Фасіна.

Як паведамляла "ЕўраПравда", міністр унутраных справаў і віцэ-прэм'ер Італіі і кіраўнік правай партыі "Ліга" Матэа Сальвіні мяркуе, што Расея законна анэксавала ўкраінскі Крым, а рэвалюцыю ва Украіне называе "фальшывай".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках