26 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аднавіць перамір'е ў сектары Газа

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аднавіць перамір'е ў сектары Газа

Дамоўленасць была дасягнутая намаганнямі Егіпта і ААН.

Улады Ізраіля і прадстаўнікі палестынскага ісламісцкага руху ХАМАС дамовіліся аднавіць перамір'е ў сектары Газа. Пра гэта Reuters паведаміў прэс-сакратар руху Фаўзі Бархум. Паводле ягоных словаў, дамоўленасць была дасягнутая «намаганнямі Егіпта і ААН», паведамляе РБК.

Напярэдадні Ізраіль папярэдзіў ХАМАС пра магчымасць «буйной і балючай» аперацыі ў сектары Газа. Паводле словаў кіраўніка Мінабароны Ізраіля Авігдора Лібермана, да гэтага ізраільскіх вайскоўцаў падштурхоўваюць «дзеянні лідараў ХАМАС».

Пасля гэтага ВПС Ізраіля нанеслі множныя ўдары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа. У адказ палестынцы абстралялі тэрыторыю Ізраіля, пры гэтым загінуў ізраільскі вайсковец. Таксама ізраільская сістэма СПА «Жалезны купал» перахапіла дзве ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі сектара Газа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках