20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускага добраахвотніка ва Украіне Васіля Парфянкова памёр бацька

4
У беларускага добраахвотніка ва Украіне Васіля Парфянкова памёр бацька
Васіль Парфянкоў

Сын не можа прыехаць на пахаванне праз пагрозу арышту ў Беларусі.

У Васіля Парфянкова, сябра валанцёрскага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў», ад інсульту памёр бацька. Але праз пагрозу арышту ў Беларусі за ўдзел у ваенных дзеяннях на Данбасе Васіль не зможа прыехаць з Украіны на пахаванне бацькі, перадае «Радыё Свабода».

«У мяне сёння памёр тата. Я нават не змагу яго правесці ў астатні шлях. Прашу малітвы. І заўсёды памятайце, што няма на свеце людзей, бліжэйшых за бацькоў. Спачывай з спакойна, люблю цябе. Мы калісьці яшчэ абавязкова сустрэнемся», - напісаў Васіль Парфянкоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Раней ён распавядаў, што бацька планаваў прыехаць да яго ў Кіеў.

«Але мы так і не ўбачыліся», - паведаміў Васіль. У Васіля ў Менску засталіся маці і дзве сястры.

Васіль Парфянкоў ваяваў на ўсходзе Украіны ў складзе валанцёрскага батальёна АУН, у верасні 2015 году атрымаў раны, патрапіўшы на мінную «расцяжку» пад Пескамі. Пасля расфармавання добраахвотніцкіх батальёнаў ён застаўся ў Кіеве і далучыўся да добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў». Летась у снежні ў яго нарадзілася дачка ў незарэгістраваным шлюбе з украінкай Аленай - яны пазнаёмілася ў зоне баёў на Данбасе, калі тая працавала вайсковым тактычным медыкам.

Бацька Васіля Пятро Парфянкоў добра ставіўся да дзейнасці сына ва Украіне.

Сайт Charter97.org выказвае спачуванні беларускаму герою.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках