20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы выявілі на Тытане нафту

17
Астраномы выявілі на Тытане нафту

На Тытане выяўленыя тысячы азёр, напоўненых вадкай нафтай.

Астраномы прааналізавалі фатаграфіі, зробленыя касмічнай міжпланетнай станцыяй Cassini orbiter і прыйшлі да высновы аб наяўнасці на спадарожніку Сатурна Тытане гіганцкіх запасаў нафты, якія перавышаюць зямныя ў тысячы разоў, паведамляе veroyatno.com.

Такая заява з'яўляецца магутным стымуляцыйным чыннікам для навукоўцаў і інжынераў, якія працуюць над стварэннем новых тэхналогій.

На Тытане выяўленыя тысячы азёр, напоўненых вадкай нафтай. Кожны такі «рэзэрвуар» колькасцю «чорнага золата» перасягае зямныя аб'ёмы. Са слоў спецыялістаў, атрыманне гэтай нафты развяжа шматлікія праблемы чалавецтва.

Раней навукоўцы меркавалі пра наяўнасць на Сатурне і яго спадарожніках каштоўных рэсурсаў, але здымкі сталі сапраўдным сюрпрызам для астраномаў. Магчыма, мільярдэры прафінансуюць новыя праграмы каланізацыі планет, каб завалодаць нафтай Тытана.

Перш паведамлялася аб жаданні алігархаў здабываць золата ў касмічнай прасторы. Навукоўцы не выключаюць наяўнасці на натуральным спадарожніку Сатурна экзатычных формаў жыцця.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках