10 траўня 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Кіраўнік Браслаўскага райвыканкама атрымаў хабарамі €28 тысяч, яго намеснік - 6 тысяч

33
МУС: Кіраўнік Браслаўскага райвыканкама атрымаў хабарамі €28 тысяч, яго намеснік - 6 тысяч

Старшыня Браслаўскага райвыканкама атрымліваў хабар за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Сума незаконнага ўзбагачэння склала амаль 28 тысяч еўраў. Таксама за карупцыю затрыманы намеснік кіраўніка раёна, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

Як гаворыцца ў паведамленні, чыноўнікаў затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення Віцебскай вобласці ГУБАЗіК МУС.

Устаноўлена, што з красавіка 2016 года да траўня 2018 года кіраўнік раёна сістэматычна атрымліваў хабар за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Сума незаконнага ўзбагачэння склала не менш за 27,9 тысяч еўра. Мужчына дзейнічаў пры дапамозе сваёй жонкі - начальніцы аддзела эканомікі Браслаўскага райвыканкама, якая таксама затрыманая.

Акрамя гэтага, аператыўнікі маюць звесткі, што затрыманы на працягу апошніх двух гадоў незаконна запатрабаў і атрымаў частку выплачаных прэмій работнікам выканкама, перавышаў свае службовыя паўнамоцтвы пры ажыццяўленні закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Супрацоўнікамі ГУБАЗіК таксама затрыманы намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама, які ў перыяд з красавіка 2016 года да студзеня 2018 года атрымаў ад грамадзяніна хабар сумаю 6,3 тысячы еўраў за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да старшыні выканкама распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару) і ч. 3 арт. 426 КК (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), яго жонкі і намесніка старшыні - паводле ч. 3 арт. 430 КК.

Цяпер працягваюцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці названых службовых асоб.

4 ліпеня СК пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні за хабар старшыні Браслаўскага раённага выканкама.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках