26 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ў Сіднэі: Аўстралія - краіна для людзей

10
Беларуска ў Сіднэі: Аўстралія - краіна для людзей

Аўстралійцы ведаюць, на што ідуць іх падаткі.

Людміла Кузьміна-Бендай пераехала ў Аўстралію 9 гадоў таму. Калі была ў гасцях у сярэдняй сястры, пазнаёмілася з мужчынам і выйшла замуж, паведамляе «Радыё Рацыя». Ёй на той момант было 49 гадоў. Раней жыла ў Івацэвічах з двума дзецьмі, якія жывуць цяпер, як і яна, у адным з найбуйнейшых гарадоў Аўстраліі - Сіднэі.

Але ўсе 9 гадоў Людміла не страчвае сувязь з Беларуссю, тут застаўся пажылы бацька, якому патрэбна дапамога. У жанчыны падвойнае пачуццё да далёкай і малазнаёмай беларусам Аўстраліі.

- Цяпер зіма, вельмі халодна. У Сіднэі бывае +6 уначы, без батарэй - вельмі холадна ў памяшканні, таму выкарыстоўваем абагравальнікі. Лета адно на другое не прыпадае, - дзеліцца Людміла.

Не падабаецца жанчыне і аўстралійская кухня, салёная, салодкая, тлустая, хлеба няма, тварагу няма, кефіру таксама, за скумбрыяй трэба ехаць далёка. У іх сям'і прыярытэт аддаецца беларускай кухні, а вось па ўзоры жыцця Людміла аддае перавагу Аўстраліі. Са слоў Людмілы, аўстралійцы ведаюць, на што ідуць іх падаткі:

- Бясплатныя прыбіральні. Усюды туалетная папера, гарачая вада, ручнік, мыла. Шыкоўныя дарогі, масты, развязкі, ходнікі. Гэта ўсё для людзей. Калі ты больш зарабляеш, то ў Аўстраліі ведаюць, што ты павінен адлічваць больш.

Аўстралія - індустрыяльна развітая краіна, якая выконвае важную ролю на ўсёй Азіяцка-Ціхаакіянскай прасторы. Сёння Аўстралія - адна з самых развітых дзяржаў у свеце. Хоць тут і пражывае ўсяго 23 мільёны чалавек, эканоміка краіны з'яўляецца трынаццатай у свеце. Вяртацца ў Івацэвічы Людміла і яе дзеці не плануюць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках