Фотафакт: У Гомелі мужчына захрас паміж дошкамі лаўкі
21- 9.07.2018, 21:23
- 30,075
Незвычайны інцыдэнт адбыўся на лавачцы на вуліцы Быхаўская.
У Гомелі мужчына захрас паміж дошкамі лавачкі ў горадзе, да яго на дапамогу прыехалі ратавальнікі, паведамляе прэс-служба МНС.
Мужчына лёг на лавачку, у выніку чаго ніжняя частка цела правалілася паміж дошкамі лавачкі. Самастойна выбрацца ён не змог.
Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання распілавалі дошку і вызвалілі мужчыну. У шпіталізацыі ён не мае патрэбы.