З Мінска ў Варшаву запускаюць новы аўтобусны рэйс
- 16.09.2026, 15:44
Квіткі будуць каштаваць ад 90 рублёў.
З 30 верасня стартуе новы рэйс Мінск — Варшава ад перавозчыка «ПрэстыжБас». Яго галоўная асаблівасць — выгадная цана. Калі купляць квіток проста цяпер, паездка абыдзецца ў 90 рублёў, а ў зваротны бок — 115 рублёў. Таксама ёсць зніжка для дзяцей. Яшчэ перавозчык дазваляе браць з сабой жывёл (пры захаванні ўсіх правілаў), паведамляе сэрвіс «Атласбас».

Сэрвіс адзначае, што сярэдні кошт квітка на гэтым накірунку — 130—140 рублёў.
Аўтобусы ходзяць штодня. З Мінска ад'езд у 03:30, з Варшавы — у 22:00. Маршрут ідзе праз пункт пропуску «Брэст», на лініі працуюць вялікія камфартабельныя аўтобусы. Квіткі ўжо ў продажы: на сайце і ў дадатку, браняваць можна за 60 дзён да самой паездкі.