27 красавiка 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганапольскі пра санкцыі: Чаго Расея так крычыць?

4
Ганапольскі пра санкцыі: Чаго Расея так крычыць?
Мацвей Ганапольскі

Захад з хлуснёй не хоча мець справы.

Дзіўная рэзкая рэакцыя расейскіх уладаў на новыя абмежавальныя меры, заявіў журналіст Мацвей Ганапольскі ў эфіры «Эхо Москвы».

«Мяне здзіўляе, што Расея крычыць з гэтай нагоды, і нават спадар [прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый] Мядзведзеў кажа, што гэта абвяшчэнне эканамічнай вайны. Якой вайны? Расея - магутная дзяржава, усе стаяць на каленях, а Расея ўстала з каленяў. Я ж кажу амаль праўду. Чаго Расея так крычыць? Ну ўсё, ізаляцыянізм, РФ даўно ім займаецца. «Не смяшыце нашы «Іскандэры», ціснуць гародніну і садавіну, марожаных курачак, качанят там нейкіх. У чым праблема? Ёсць магутны свой аграсектар, ну ўсё ёсць, давайце, жывіце», - адзначыў ён.

На думку журналіста, санкцыямі краіны Захаду прапануюць Расеі жыць без іх.

«Яны не спрабуюць знішчыць Расею, не спрабуюць яе зняважыць. Яны проста кажуць: «Хлопцы, вы знішчаеце ўсё вакол сябе. Хлусня і нянавісць - гэта, акрамя нафты і газу, вашыя экспартныя артыкулы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках