10 кастрычнiка 2026, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выказала пратэст рэжыму Лукашэнкі

Украіна выказала пратэст рэжыму Лукашэнкі

МЗС Украіны зрабіла жорсткую заяву.

Украіна выказала пратэст у сувязі з выклікам украінскага часовага паверанага ў справах у МЗС Беларусі. У ведамстве назвалі беспадстаўнымі абвінавачанні Мінска ў сувязі з інцыдэнтам з беларускім грузавіком у Бранскай вобласці РФ.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Украіны.

У каментары прэс-сакратара МЗС Георгія Ціхага адзначаецца, што Украіна лічыць беспадстаўным ускладанне адказнасці на яе без абнародавання пераканаўчых доказаў датычнасці.

У ведамстве падкрэсліваюць, што публічныя абвінавачанні Мінска суправаджаюцца рыторыкай пра нібыта наўмыснае ўцягванне Беларусі ў канфлікт і пагрозамі «адэкватных мер рэагавання».

«Мы адпрэчваем такія абсурдныя абвінавачанні з боку краіны, якая з’яўляецца саўдзельніцай злачынства агрэсіі супраць Украіны і аказвае шырокае садзейнічанне Расіі ў злачыннай захопніцкай вайне супраць нашай дзяржавы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны.

У МЗС асудзілі спробы перакласці адказнасць за наступствы расійскай агрэсіі і стварыць вобраз Украіны як крыніцы пагроз для Беларусі. Там таксама заявілі пра «свядомае нагнятанне напружанасці ў рэгіёне».

Кіеў заклікаў беларускі бок устрымлівацца ад беспадстаўных абвінавачанняў, пагроз і інфармацыйных маніпуляцый. Спробы выкарыстаць інцыдэнт для апраўдання далейшай падтрымкі Мінскам расійскай агрэсіі або стварэння новых пагроз для Украіны ў МЗС назвалі непрымальнымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲