Мінпрацы: Звальненні на прадпрыемствах будуць працягвацца
13- 13.08.2018, 20:39
- 22,204
Улады распісаліся ва ўласным бяссіллі.
Улады збянтэжаныя тым, што прадпрыемствы па-ранейшаму больш актыўна звальняюць работнікаў, чым працаўладкоўваюць. Пры гэтым сітуацыя наўрад ці зменіцца найбліжэйшым часам, прагназуюць у Мінпрацы. Прычына - на прадпрыемствах ідзе мадэрнізацыя. Некаторыя работнікі, такім чынам, становяцца непатрэбнымі, піша tut.by.
«У савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі хваляванне выклікае той факт, што па-ранейшаму колькасць звольненых работнікаў перавышае іх прыём. Так, у чэрвені гэтая розніца склала 2,5 тысячы чалавек, у траўні - 12 тысяч, у красавіку - 14 тысяч. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны прагназуюць: такая тэндэнцыя будзе працягвацца і далей, бо на прадпрыемствах ідзе мадэрнізацыя», - піша выданне «Звязда».
За першыя 6 месяцаў гэтага года прадпрыемствы звольнілі крыху больш за 330 тысяч работнікаў, а працаўладкавалі - блізу 300 тысяч.
У 2017 годзе ў Беларусі арганізацыі звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а прынялі на працу на 41,1 тысячы менш.