25 красавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі будуюць грамадскі туалет за $750 тысяч

24
У Гомелі будуюць грамадскі туалет за $750 тысяч

Неабходнасць пабудовы ўлады тлумачылі «павелічэннем турыстычнага наплыву.

Як будуць выглядаць прыбіральні на ўзбярэжжы ракі Сож, пакуль не ведаюць і самі выканаўцы праекта, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Патрэбу збудаваць прыбіральню гомельскія ўлады тлумачылі «павелічэннем турыстычнай плыні і адначасова адсутнасцю грамадскіх прыбіральняў, што павялічвае антрапагенную нагрузку на ахоўную прыродную тэрыторыю Гомельскага палацава-паркавага ансамблю».

ГРАМАДСКАЯ ПРЫБІРАЛЬНЯ НА ЎЗБЯРЭЖЖЫ РАКІ СОЖ

Будынак зробяць з маналіту, а пакуль на месцы самага дарагога санвузла ў Беларусі красуецца дзірка і стаіць плот.

БУДАЎНІЦТВА ГРАМАДСКАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ НА ЎЗБЯРЭЖЖЫ РАКІ СОЖ

Агулам Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля замовіла дзве прыбіральні. Адна з’явіцца ля Кіеўскага спуску, другая – у раёне бальніцы хуткай медычнай дапамогі.

Як распавёў журналістам выканаўца абавязку галоўнага інжынера Гомельскага домабудаўнічага камбінату, працы над аб’ектам пачаліся ў чэрвені, праект толькі прайшоў экспертызу.

«Спачатку кіраўніцтва гораду паставіла нам тэрміны да 14 верасня, але гэта нерэальны тэрмін. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва – 6 месяцаў. У нас засталося 4. Сёння завершаныя працы падрыхтоўчага перыяду адной прыбіральні. Пачынаем будаваць. На другую яшчэ няма праектнай дакументацыі», – кажа Уладзімір Лахно.

ПРАЕКТ ПРЫБІРАЛЬНІ ЗАЦВЕРДЖАНЫ, ПАЧЫНАЮЦЦА ПРАЦЫ ПА БУДАЎНІЦТВЕ

Самая дарагая прыбіральня ў Беларусі?

Туалеты ў Гомелі могуць стаць самымі дарагімі санвузламі ў найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі. Паводле icetrade.by, самы дарагі тэндар будаўніцтва прыбіральні дагэтуль каштаваў $385 000, аднак яго скасавалі.

Паводле тэндару, грошы выдаткуюць з гарадскога бюджэту. Ні многа, ні мала больш за 1 млн 500 тыс рублёў ($750 тысяч). Пазайздросціў бы сам Януковіч.

Праект прадугледжваў пракладку вонкавых сетак каналізацыі. Уладзімір Лахно кажа, што ў працэсе будаўніцтва адмовіліся ад некаторых працаў і будуць зніжаць суму.

«Цяпер дапрацоўваюцца шмат якія рашэнні праекту. Мы адмяняем актыўную гідраізаляцыю. Яна вельмі дарагая, і мала хто ведае, як яе рабіць. У працэсе будаўніцтва будзе весціся праца па зніжэнню кошту».

Паводле інжынера, на падрыхтоўчы перыяд сышло 501 000 рублёў. За гэтыя грошы паставілі часовы будынак, зрабілі пад’язную дарогу, агарадзілі пляцоўку, умацавалі адхоны.

«У агульны каштарыс уваходзяць і выдаткі заказчыка – аўтарскі і тэхнічны нагляд», – кажа Уладзімір Лахно.

На сам будынак сыдзе больш за 1 млн. рублёў. Залатых унітазаў там дакладна не будзе, запэўнівае інжынер Аляксандр Кашкан з Інстытута «Гомельграмадзянпраект».

«Мы выкарыстоўваем матэрыялы для пакрыцця айчынных прадпрыемстваў».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках