26 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Баранавічах на балконе шостага паверха выявілі багамола

12
Фотафакт: У Баранавічах на балконе шостага паверха выявілі багамола
ФОТА: VMIREINTERESNOGO.COM

Эколагі сцвярджаюць, што багамолы - ужо не рэдкасць для Беларусі.

У кватэру Ірыны Верхаводкі багамолы раней не залазілі, у жывую жанчына гэтых насякомых ніколі не бачыла.

- Позна ўвечары я выйшла на балкон і заўважыла там незвычайную казурку. Бо я яе бачыла ўпершыню, паклікала мужа. Ён і сказаў мне, што гэта багамол. Мы пашукалі інфармацыю ў інтэрнэце і высветлілі, што да нас залез «хлопчык». Пакуль пасадзілі яго ў 3-літровы слоік, а што з ім рабіць далей, не ведаем, - распавяла Intex-press Ірына Верхаводка. - Каб багамол не галадаў, мы знайшлі яму павука.

Багамолы на баранавіцкіх вуліцах - ужо гадоў шэсць як не рэдкасць, распавёў журналістам Уладзімір Зуеў, старшыня ЭКГА «Неруш».

- З'яўленне багамолаў звязана з глабальным пацяпленнем. Цяпер гэтыя казуркі сустракаюцца не толькі на поўдні Беларусі, але і Віцебскай вобласці. Багамолы - драпежнікі, якія знішчаюць шкодных насякомых, - растлумачыў Уладзімір Зуеў. - Калі багамол забраўся ў кватэру, лепш за ўсё выпусціць яго на волю: дастаткова проста пасадзіць на падвоканне каля адчыненага акна. Можна трымаць яго і як хатняга гадаванца - для чалавека багамол не ўяўляе ніякай небяспекі, але трэба разумець, што карміць яго давядзецца казуркамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках