25 красавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі самую хуткую істоту на планеце

5
Навукоўцы назвалі самую хуткую істоту на планеце
SPIROSTOMUM AMBIGUUM
Скрыншоты: YOUTUBE

Яе хуткасць роўная 73% ад небяспечнай ракеты «паветра-паветра».

Калі ў галаву адразу прыходзіць гепард, пума ці ўвогуле, Гусэйн Болт - усё пудла.

Гэта самы сапраўдны чарвяк, паведамляе «Аспекты».

Навукоўцы з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі назвалі самую хуткую істоту на планеце - Spirostomum ambiguum. Гэта аднакаморкавы чарвяк, памер якога толькі 4 мілімэтры і рухаецца ён дзякуючы вейкам.

Яго хуткасць роўная 73% ад небяспечнай ракеты «паветра-паветра». Яго максімальная хуткасць - 724 км/г. Для таго, каб разагнацца, цела чарвяка скарачаецца на 60% на працягу 1/200 сэкунды, пасля чаго выстрэльвае, як спружына. Гэта настолькі хутка, што чалавек практычна не зможа гэта ўбачыць.

Днямі Нацыянальны навуковы фонд Злучаных Штатаў даў грант інстытуту, каб яны далей вывучалі Spirostomum ambiguum. Сустракаецца гэты гатунак у салодкай і салёнай вадзе. З'яўленню чарвяка ў навуцы спрыяў Крысціян Готфрыд Эрэнбэрг.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках