23 красавiка 2024, aўторак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены мёртвым сын экс-дэпутата Шынгаркіна, які стаў сімвалам акцыі «Ён вам не Дзімон»

8
Знойдзены мёртвым сын экс-дэпутата Шынгаркіна, які стаў сімвалам акцыі «Ён вам не Дзімон»
ФОТА: GETTY IMAGES

Раман Шынгаркін быў адным з траіх юнакоў, якія падчас пратэстаў выратаваліся ад паліцыі, узлезшы на ліхтар.

У падмаскоўным Жэлезнадарожным пад вокнамі шматпавярховіка знойдзены мёртвым Раман Шынгаркін - удзельнік антыкарупцыйных пратэстаў, сын экс-дэпутата Дзяржаўнай думы РФ, перадае ВВС.

Побач знаходзілася цела 17-гадовай дзяўчыны.

Раман быў адным з траіх юнакоў, якія падчас пратэстаў у сакавіку 2017 года ўратаваліся ад паліцыі, узлезшы на ліхтар. Фотаздымкі маладых людзей на Пушкінскай плошчы абляцелі сусветныя СМІ і сталі візуальным сімвалам акцыі "Ён вам не Дзімон".

Інтэрфакс са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведамляе, што на целах траўмы, характэрныя для падзення з вышыні.

На старонцы Рамана Шынгаркіна ў сацыяльных сетках роўна а 7-й раніцы ў суботу 18 жніўня з'явіўся допіс са словамі "Калі вы чытаеце гэта, то я ўжо мёртвы. Спадзяюся, што мёртвы".

Допіс падобнага зместу з'явіўся на старонцы, якая, як сцвярджаюць некалькі расейскіх СМІ, належыць знаёмцы Шынгаркіна Аляксандры Салаўёвай. Ён заканчваецца словамі "Я сыходжу любячы".

Моладзь на акцыі пратэсту

Раман Шынгаркін стаў вядомы ў сакавіку 2017 года, калі ў Маскве і дзясятках гарадоў Расеі прайшлі антыкарупцыйныя мітынгі, удзельнічаць у якіх заклікаў апазіцыянер Аляксей Навальны.

Акцыі пратэсту былі арганізаваныя пасля выхаду фільма-расследавання "Ён вам не Дзімон" аб багацці расейскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева.

У Маскве шэсце па Цвярской вуліцы не было ўзгодненае і скончылася масавымі затрыманнямі. Паводле розных ацэнак, у акцыі ўзялі ўдзел ад 10 да 50 тысяч чалавек, у ліку якіх было шмат падлеткаў і моладзі.

Блізу 1000 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя. Раман Шынгаркін, якому тады было 17 гадоў, унікнуў затрымання, ускараскаўшыся разам з іншымі маладзёнамі на ліхтар на Пушкінскай плошчы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках