У Нямеччыне прэзідэнта РФ сустракалі лозунгамі «Пуцін - забойца!»
8- 18.08.2018, 21:23
- 36,112
Прэзідэнта РФ сустракалі тры групы дэманстрантаў.
Уладзімір Пуцін не быў у Бэрліне з кастрычніка 2016 года, а да таго не наведваў Нямеччыну больш за два гады, нагадвае «Радио Свобода».

ФОТА: NIKA MAKSIMUK
Такім чынам, з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны гэта яго другі візіт у сталіцу Нямеччыны. Раней ён бываў тут значна часцей. А сустрэча з Мэркель у Нямеччыне адзін на адзін - першая за некалькі гадоў. У загараднай урадавай рэзідэнцыі, у замку Мезенбург, у парку якога Мэркель шпацыравала з Дзмітрыем Мядзведзевым і верыла тады, што ён пойдзе на другі тэрмін (расчараванне яе пасля «ракіроўкі» было вялікае), расейскага лідара сустракалі тры групы дэманстрантаў: 150 сірыйцаў, якія жывуць у Бэрліне і якія пратэстуюць супраць дзеянняў Расеі ў іх краіне, прыкладна столькі ж запуцінцаў і некалькі дзясяткаў сябраў узначаленага Ігарам Эйдманам Форуму Расейскамоўных еўрапейцаў, незадаволеных замежнай і ўнутранай палітыкай Расеі, і якія патрабуюць вызвалення Алега Сянцова.

ФОТА: NIKA MAKSIMUK
На сайце Форуму быў апублікаваны заклік Ігара Эйдмана: "Дарагія бэрлінцы і жыхары бліжэйшых гарадоў, да нас прыехаў, да нас прыехаў... Валодзя Пуцін "дарагі "(дорага каштуе ягонае кіраванне, гекатомбы ахвяр). Давайце сустрэнем міжнароднага злачынцу так, як ён таго заслугоўвае".

ФОТА: NIKA MAKSIMUK
Мэркель прыляцела на гелікаптэры. Пуцін на аўтамабілі праехаў паўз дэманстрантаў. Як паведаміў Ігар Эйдман, ягонай групе ўдалося пракрычаць некалькі лозунгаў, у сярод іх, "Пуцін - забойца!".