26 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Меркаваў, што войска - гэта калі ты вучышся, служыш, а не займаешся лухтой»

13
«Меркаваў, што войска - гэта калі ты вучышся, служыш, а не займаешся лухтой»
ФОТА: TUT.BY

11-ы дзень «справы Коржыча».

22 жніўня Менскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна праводзіць адзінаццатае пасяджэнне паводле справы аб гібелі 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах, паведамляе «Еўрарадыё».

Першым сёння дапытвалі Сяргея Пяшко. У сведчаннях іншых пацярпелых яго прозвішча гучала вельмі часта. Пяшко праходзіў курс маладога байца ў 307-ай школе разам з Аляксандрам Коржыч.

Вадзім Лалуа задае стандартнае пытанне пра выпадкі нестатутных стасункаў з сяржантамі.

"За карыстанне тэлефонам устаноўленага ўзору ў неўстаноўлены час мне давялося заплаціць малодшаму сяржанту Скуратовіч 20 рублёў. За наведванне крамы мне, а таксама іншым вайскоўцам, даводзілася купляць сяржанту Бараноўскаму і малодшаму сяржанту Скуратовічу прадукты харчавання і цыгарэты. Канкрэтных выпадкаў успомніць не магу", - адказвае Пяшко.

Пяшко распавядае, што падчас якіх-небудзь работ Коржыч пастаянна сядзеў у баку, разам з сяржантамі. Ці, напрыклад, усім забаранялі курыць, а аднаму Коржычу гэта было дазволена.

Адвакат Скуратовіча спытаў, ці была ў Пяшко жыццёвая неабходнасць карыстацца мабільным тэлефонам. Спачатку ён адказаў, што так, але пасля сказаў, што была проста неабходнасць. На пытанне адваката "якая неабходнасць?" пацярпелы Пяшко адказаў: "У "змейку" гуляць".

Сяргей кажа, што яго задавальняла сітуацыя, якая склалася ў роце. Яму было не цяжка купляць у краме прадукты і цыгарэты для сяржантаў. Да войска ён працаваў механікам, а таксама выкладаў механіку ў каледжы, таму нядрэнна зарабляў і адкладваў грошы.

Раней Пяшко распавядаў следчаму, што кожны тыдзень не менш за 4 разы на тыдзень сяржанты прымушалі шарагоўцаў адціскацца па 50 разоў і вельмі любілі каманду "паўтара" [заміранне на напаўсагнутых руках]. Але на судзе ён адмаўляе, што даваў такія сведчанні. Ён не памятае, што такое было, хоць пратакол допыту падпісаў і напісаў, што з яго слоў там усё запісана дакладна.

Аднойчы Пяшко адмовіўся купляць аднаму з сяржантаў прадукты і цыгарэты. Праз гэтага ўсяму ўзвода было забаронена паліць.

Пяшко распавёў, што, калі ў Вяжэвіча і Коржыча паўстаў канфлікт падчас вучэнняў, сяржант штурхнуў шарагоўца ў акоп, не даваў вылезці адтуль і кідаў яму пад ногі рыдлёўкі. Раней пацярпелыя казалі, што Коржыч саскочыў у акоп сам.

Пацярпелы шараговец кажа, што да войска ў яго было зусім іншае ўяўленне і меркаванне пра службу.

"Я вельмі знерваваўся. Думаў, што войска - гэта калі ты вучышся, служыш. А не займаешся глупствам і не адціскацца на загад сяржантаў".

Нагадаем, цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў склепе медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі сем дзён. У жаўнера былі звязаны ногі, а на галаву надзетая футболка. Расследванне гучнай справы доўжыўся паўгода, разглядаліся тры версіі загубы. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці жаўнера ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя жаўнеры кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

На лаве падсудных - 23-гадовы Яўген Бараноўскі, 20-гадовы Ягор Скуратовіч і 23-гадовы Антон Вяжэвіч. Яны абвінавачваюцца паводле ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскага таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 артыкула 205-й (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова па ўсіх артыкулах, Скуратовіч і Вяжэвіч не прызналі ч. 3 арт. 455 - тая, якая тычыцца смерці шарагоўца Коржыча.

На пасяджэнні 21 жніўня пацярпелы Эдуард Казека распавядаў, што перад тым, як Коржыча знайшлі павешаным ў склепе, у роце яго шукалі. У сваю чаргу былы радавы Ахмад-Артур кажа, што па роце хадзілі чуткі - з Коржыча здзекаваўся нейкі вайсковец на КМБ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках