20 траўня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Макейн адмовіўся ад далейшай тэрапіі

11
Сенатар Макейн адмовіўся ад далейшай тэрапіі
ДЖОН МАКЕЙН

Як паведаміла сям'я амерыканскага палітыка, ён прыняў пастанову спыніць лячэнне з уласцівай яму сілай волі.

81-гадовы амерыканскі сенатар Джон Макейн, які пакутуе ад раку мозгу, наважыў адмовіцца ад далейшага лячэння. Паведамленне пра гэта сям'я палітыка размясціла ў пятніцу, 24 жніўня, на сайце сенатара, піша «Немецкая волна». «Прагрэс захворвання і няўмольнае старэнне выносяць свой вердыкт. З яго звычайнай сілай волі ён наважыў спыніць лячэнне», - гаворыцца ў заяве.

Сямейнікі нагадалі, што Макейн, які больш за 30 гадоў прадстаўляе ў Сенаце штат Арызона, мінулым летам паведаміў амерыканскаму народу пра сваё захворванне - агрэсіўная гліабластома галаўнога мозгу - і несуцяшальныя прагнозы. «З тых часоў Джон перасягнуў усе чаканні, звязаныя з яго выжываннем», - адзначаецца ў паведамленні.

Сенатар Макейн з'яўляецца непрымірымым крытыкам расейскага кіраўніцтва і прэзідэнта Пуціна. Акрамя таго, ён актыўны прыхільнік цяперашняй улады ва Украіне і наведваў Кіеў у часы Майдана. Абаронны бюджэт ЗША на 2019 г, у якім закладзены 250 млн даляраў на вайсковую дапамогу Украіне, а таксама запланаваныя сродкі на супрацьдзеянне «расейскай агрэсіі», у Кангрэсе ЗША атрымаў назву «закона Макейна».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках