10 жнiўня 2026, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Зміцер Бобрык стаў падазраваным паводле «справы БелТА»

Журналіст Зміцер Бобрык стаў падазраваным паводле «справы БелТА»
ЗМІЦЕР БОБРЫК

Да мінулай пятніцы ён быў сведкам.

27 жніўня ў Следчы камітэт выклікалі падазраваных паводле «справы БелТА». Большасць з іх атрымалі пастановы пра часовае абмежаванне права на выезд з Беларусі.

Як інфармуе партал Tut.by, гэта - рэдактаркі навін партала Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна, журналістка Ганна Ермачонак, галоўная рэдактарка інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына, журналістка Таццяна Каравянкова, а таксама Паўлюк Быкоўскі, карэспандэнт Deutsche Welle. Рэдактар Tut.by Зміцер Бобрык стаў падазраваным паводле «справы БелТА». Да мінулай пятніцы ён быў сведкам. Яму таксама абмежавалі выезд.

Для галоўнай рэдактаркі партала Tut.by Марыны Золатавай выезд за мяжу не абмежаваны.

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. 7 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах БелаПАН, Tut.by. Былі затрыманыя восем чалавек: Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, Аляксей Жукаў, Ірына Леўшына. Усіх іх пасля вызвалілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках