13 траўня 2026, Серада, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі найлепшыя аўтамабілі для перапродажу

1
Экспэрты назвалі найлепшыя аўтамабілі для перапродажу

Топ-10 аўто 2018 года, на перапродажы якіх можна добра зарабіць.

Экспэрты агенцтва Hagerty назвалі топ-10 аўтамабіляў 2018 года, якія ў будучыні могуць стаць гонарам любога аўтамабільнага калекцыянера. Сярод іх ёсць цалкам даступныя мадэлі, чый кошт з гадамі толькі павялічыцца, піша autonews.ua.

Subaru WRX STI Type RA - $49,855

Топавая версія мадэлі Subaru WRX абсталёўваецца рухавіком з турбанаддзьмувам магутнасцю 300 к.с. Каштуе такі аўтамабіль дорага, але яго вытворчасць абмежаваная ў 500 асобнікаў, а гэта гарантуе іх унікальнасць.

Porsche 718 Cayman/718 Boxster GTS - $80,850/$82,950

Шматлікія мадэлі Porsche з'яўляюцца ўпрыгожваннем аўтамабільных калекцый. Імаверна, купэ Cayman і родстэр Boxster таксама стануць калекцыйнымі. Час пакажа.

Lexus LC 500 - $92,995

Люксавае спартовае купэ Lexus LC 500 2018 абсталёўваецца 5,0 л маторам V8 магутнасцю 471 к.с. Рухавік працуе ў пары з 10-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач. Таксама ёсць гібрыдная версія з 3,5 л рухавіком і электраматорам.

Kia Stinger GT - $39.250

Пад капотам у спартыўнага сярэдняга седана Kia Stinger GT з поўным прывадам размяшчаецца цвін-турба рухавік V6 магутнасцю 365 к.с. Папулярнасць седанаў падае на карысць красовераў, але толькі не папулярнасць Stinger GT.

Jeep Wrangler - $29,440

Абноўлены Jeep Wrangler прадаецца ў стандартнай дзвюхдзверцавай версіі і ў падоўжаным варыянце Unlimited з чатырма дзвярамі. Гэта масавая мадэль, таму калекцыянерам цікавыя толькі яе першыя асобнікі і спецыяльныя версіі.

Jeep Grand Cherokee Trackhawk - $87,695

Высокапрадукцыйны Trackhawk абсталёўваецца рухавіком V8 з наддзьмувам магутнасцю 707 к.с. Гэты аўтамабіль спалучае ў сабе хуткасць і выдатныя пазадарожныя характарыстыкі. У гэтым з ім практычна ніхто не можа параўнацца.

Honda Civic Type-R - $35,595

Хуткае кампактнае купэ Honda Civic Type-R абсталёўваецца чатырохцыліндравым 2,0 л рухавіком з турбонаддзьмувам магутнасцю 303 «коней». У гэтай мадэлі ёсць усе шанцы, каб стаць калекцыйным аўтамабілем.

Dodge Challenger SRT Demon - $86,390

Усяго будзе выпушчана 3 300 асобнікаў Dodge Challenger SRT Demon (версіі 2019 года не запланавана). Да таго ж у яго матор магутнасцю 840 к.с. Усё гэта гарантуе, што хутка за гэтай мадэллю будуць «ганяцца» калекцыянеры.

Chevrolet Camaro ZL1 1LE - $71,295

Chevrolet Camaro ZL1 1LE - гэта высокапрадукцыйная версія Camaro. Мадэль 2018 за год мае новы пакет «Extreme Track Package». Пад капотам знаходзіцца матор V8 з наддзьмувам магутнасцю 650 к.с.

Audi RS 3 - $59,075

Audi RS 3 - гэта спартыўны варыянт самага маленькага седана ў лінейцы Audi. Ён абсталёўваецца пяціцыліндравым 2,5 л рухавіком з турбонаддзьмувам магутнасцю 400 к.с. Разгон да 100 км/г займае ўсяго 3,9 секунды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках