Расейцы аказаліся ў пазыковай яме сумаю 13,3 трыльёна рублёў
2- 3.08.2018, 21:41
- 16,415
Запазычанасці насельніцтва перад банкамі растуць удвая хутчэй іх заробкаў.
Тэмпы росту заробкаў і ашчаджанняў насельніцтва апынуліся далёка ззаду хуткасці, з якой расейцы набіраюць спажывецкія крэдыты. У выніку запазычанасці насельніцтва перад банкамі растуць удвая хутчэй іх заробкаў, канстатуе Мінэканамразвіцця, піша finanz.ru.
Так, у чэрвені спажывецкія крэдыты грамадзянам выраслі на 15,9% у гадавым выразе пасля 15,1% у траўні, а з устараненнем сезоннасці - больш чым на 20%. Пры гэтым рост рэальных заробкаў у гэты ж час запаволіўся да 7,2%, а укладаў расейцаў у банках - да 7,1% (з 7,6 і 7,7% у траўні адпаведна).
Паводле звестак ЦБ, за усё першае паўгоддзе 2018 года партфель крэдытаў насельніцтву вырас на 1,1 трлн рублёў да 13,3 трлн. Адзін Ашчадбанк за гэты час выдаў спажывецкіх крэдытаў на рэкордныя 714 рублёў, што то на 74% больш, чым годам раней, а ВТБ даў насельніцтву 400 млрд рублёў, на 32% больш, чым за той жа перыяд 2017 года.
Рознічнае крэдытаванне аднаўляецца хутчэй карпаратыўнага, і гэта адбываецца збольшага таму, што ў 2015-2016 гг. насельніцтва актыўна скарачала запазычанасць перад банкамі, канстатуе галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова. Цяпер жа, калі заробкі растуць, а стаўкі дасягнулі дна, расейцы зноў сталі яе нарошчваць, кажа экспертка. Аднак рост спажывецкіх крэдытаў практычна вычарпаны: ужо ўзятыя крэдыты блізкія да 10% ВУП - усходнееўрапейскіх максімумаў, папярэджвае Арлова.
Спажывецкае крэдытаванне пачало аднаўляцца яшчэ ў мінулым годзе на фоне зніжэння даходаў насельніцтва, нагадваюць «Ведомости». Людзі вымушаныя павялічваць спажыванне за кошт раздробных крэдытаў, заўважалі раней аналітыкі РАНХиГС. Калі ў пачатку 2018 года, напярэдадні выбараў, заробкі бюджэтнікаў сталі імкліва расці (ураду неабходна было выканаць травеньскія ўказы прэзідэнта Пуціна і давесці зарплаты настаўнікаў, лекараў і навукоўцаў да 100-200% ад сярэдніх па рэгіёне) і ўслед за заробкамі раслі і даходы насельніцтва, то ўжо ў траўні - чэрвені рэальныя даходы расейцаў зноў пачалі стагніраваць (+0,2%).
Паводле звестак «ИнФОМа», услед за гэтым вырасла доля расейцаў, якія чакаюць пагаршэння матэрыяльнага становішча сваёй сям'і на працягу наступнага года, з 12% у траўні да 22% у чэрвені. Колькасць тых, хто чакае паляпшэння, скарацілася з 24 да 19%.