26 красавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра справу Аляксандра Коржыча

16
Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра справу Аляксандра Коржыча
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Судзіць будуць толькі траіх.

17 кастрычніка 2017 года, праз два тыдні пасля таго, як у склепе вайсковай часткі ў Печах знайшлі труп Аляксандра Коржыча, Следчы камітэт Беларусі распачаў 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 вайскоўцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Тады ж афіцыйна паведамлялася, што следства вядзецца па артыкулах 443 («Парушэнне статутных правіл узаемастасункаў»), 455 («Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады»), 209 («Махлярства») Крымінальнага кодэкса Беларусі. Акрамя гэтага, Следчы камітэт абяцаў даць крымінальна-прававую ацэнку бяздзейнасці камандзіраў і іншых кіраўнікоў вучэбнага цэнтра і вайсковай часткі, якая ўваходзіць у яго.

Пазней колькасць затрыманых у справе Аляксандра Коржыча вайскоўцаў толькі павялічвалася. Іх стала больш за 10 чалавек. Акрамя сяржантаў і прапаршчыка, за краты трапілі таксама два афіцэры, якія кіравалі ротай Коржыча.

Аднаго з іх неўзабаве адпусцілі, а другі - Павел Сукавенка - застаецца за кратамі дагэтуль. Аднак у красавіку ягоная справа была выведзеная ў асобнае справаводства. Тое ж самае адбылося з прапаршчыкам Артурам Вірбалам, у якога следчыя знайшлі банкаўскую картку Коржыча. Як распавялі родныя Сукавенкі і Вірбала, даты судоў над імі пакуль невядомыя.

У выніку абвінавачанымі ў справе аб смерці Аляксандра Коржыча засталіся толькі тры сяржанты з ягонай роты. Суд пакуль не называе іх прозвішчы.

У артыкуле, паводле якога судзяць сяржантаў Коржыча, няма слоў «давядзенне да самагубства»

Словы «давядзенне да самагубства» ў дачыненні да справы Аляксандра Коржыча ўпершыню прагучалі з вуснаў прадстаўнікоў СК у красавіку 2018 года. Першапачаткова ўсе затрыманыя абвінавачваліся ў асноўным ва злоўжыванні ўладай. У выніку траіх абвінавачаных сяржантаў будуць судзіць за атрыманне хабару і злоўжыванне ўладай (а аднаго з іх яшчэ і за крадзеж). Слоў «давядзенне да самагубства» ў артыкулах Крымінальнага кодэкса, паводле якіх будуць судзіць сяржантаў, няма. Юрысты тлумачаць, што яго можа замяніць тэрмін «цяжкія наступствы», прапісаны ў частцы 3 артыкула 455 («Злоўжыванне ўладай»).

Маці загінулага жаўнера катэгарычна не згодная з высновамі следства

Родныя загінулага жаўнера катэгарычна не згодныя ні з фармулёўкай «давядзенне да самагубства», ні з тэрмінам «цяжкія наступствы». Маці Аляксандра Коржыча Святлана з самага пачатку следства намагае, што яе сын стаў ахвярай забойства. Дзякуючы эксклюзіўнаму дазволу Лукашэнкі яна магла прысутнічаць на некаторых допытах абвінавачаных і азнаёмілася з матэрыяламі справы перад яе перадачай у пракуратуру і суд.

Са слоў Святланы Коржыч, яе сын стаў ахвярай забойства. Прычынай гэтага злачынства жанчына называе катэгарычную адмову сына плаціць сяржантам за знаходжанне ў медычнай частцы. Як паведаміла журналістам сама Святлана, на допытах усе абвінавачаныя адмаўляюць сваю віну ў смерці жаўнера.

Пасля смерці Коржыча значна павялічылася колькасць судоў за «дзедаўшчыну»

Паводле статыстыкі Вярхоўнага суда, за ўвесь 2017 год за «дзедаўшчыну» ў Беларусі асудзілі 31 вайскоўца. За краты трапілі толькі 17 з іх, іншыя атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

У 2018 годзе толькі за першыя шэсць месяцаў за «дзедаўшчыну» ў Беларусі былі асуджаныя 28 чалавек, яшчэ як мінімум 12 крымінальных спраў знаходзяцца ў судах.

Іншыя выпадкі смерці жаўнераў у войску да суду так і не дайшлі

Неўзабаве пасля смерці Аляксандра Коржыча старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч афіцыйна паведаміў, што СК перагледзіць матэрыялы ўсіх спраў аб смерці і траўмаванні жаўнераў у войску за апошнія шэсць гадоў. Гэта сапраўды адбылося. Як паведамлялі журналістам родныя загінулых у войску ў розныя часы жаўнераў, з імі зноў звязваліся следчыя. Справы былі адноўленыя, праводзіліся следчыя дзеянні. Аднак у выніку ўсе яны былі зноў закрытыя. На запыты журналістаў пра колькасць перагледжаных спраў і вынікі новага следства ў СК адказаць не змаглі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках