23 красавiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік аўтамабіля з «Пагоняй»: Мінакі паказваюць жэстамі «клас»

40
Уладальнік аўтамабіля з «Пагоняй»: Мінакі паказваюць жэстамі «клас»

Беларус расказаў пра патрыятычны стайлінг свайго аўто.

Наш чытач з Масквы даслаў фота аўтамабіля з патрыятычнымі налепкамі. На ўвесь капот «Suzuki» з расейскай рэгістрацыяй нанесены герб «Пагоня», а на задняй шыбе зроблены надпіс «Freedom Belarus». Сайт Сharter97.org задаў некалькі пытанняў уладальніку аўто:

- Мінакі да налепак ставяцца нармальна, некаторыя жэсты паказваюць «клас».

Чытач распавёў, што ў Расеі ніякіх нязручнасцяў праз стайлінг аўтамабіля ў яго не ўзнікала:

- У Расеі праблем з паліцыяй няма. У Беларусі - пакуль не ведаю. З надпісам на задняй шыбе «Freedom Belarus» быў у траўні дома - усё без праблем. Налепку на капот зрабіў у чэрвені, пакуль з ёй мяжу не перасякаў.

Чытач распавёў, што патрыятычныя сімвалы на аўтамабілі - свайго кшталту «мара дзяцінства, якую не было магчымасці ўвасобіць у жыццё»:

- Калісьці даўно захапляўся гісторыяй нашай дзяржавы - там часта сустракаўся герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, - кажа суразмоўца Сharter97.org.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках