11 траўня 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гомеля ўзбунтаваліся супраць эксперыменту ЖКГ

10
Жыхары Гомеля ўзбунтаваліся супраць эксперыменту ЖКГ

Жыхары шматпавярховіка адмовіліся пераўсталёўваць электралічыльнікі за свой кошт.

Пратэст жыхароў вуліцы Цімафеенкі ў Гомелі супраць пераўсталявання электралічыльнікаў за свой кошт прынёс станоўчыя вынікі, піша gomel.today.

Раней СМІ паведамлялі пра пратэст жыхароў дома № 22 на вул.Цімафеенкі ў раёне «старога аэрадрома», якія запатрабавалі ад камунальнікаў спыніць «эксперымент» у замене электралічыльнікаў на электронныя за кошт сродкаў грамадзянаў.

Тады, праз месяц пасля калектыўнага звароту ў КЖРЭУП «Чыгуначнае» і ўжо на 2-і дзень пасля абскарджання атрыманага адказу ў разнастайных вышэйшых інстанцыях, камунальнікі адступілі ад сваіх першапачатковых патрабаванняў у доме № 24 на вуліцы Кожара, які быў таксама паказаны ў скарзе. У тэрміновым парадку тут за адзін дзень (нават без папярэдняй замены старых электрашчытавых на лесвічных пляцоўках) гомельскі «Энэргазбыт» усталяваў электралічыльнікі бясплатна.

Тым часам у доме № 22 на вуліцы Цімафеенкі камунальнікі адмовіліся ад рэалізацыі сваіх пагрозаў у выглядзе санкцый – бытавым абанентам у канцы чэрвеня тут не сталі падвышаць тарыф на аплату за электраэнэргію да 100% ад эканамічна абгрунтаванага, як гэта было абяцана зрабіць у дачыненні да ўсіх, хто адмовіцца падпісаць новую дамову з камунальнікамі і заплаціць 117.77 BYN за пераўсталяванне існых індукцыйных электралічыльнікаў на электронныя.

І вось цяпер – заяўнікі з вуліцы Цімафеенкі дамагліся поўнага вяртання знятых кантрольных пломбаў з электралічыльнікаў на свае месцы для пераводу звестак прыбораў з «безуліковага» зноў у рэжым «камерцыйнага ўліку» спажыванай электраэнэргіі.

Супрацоўнікі гомельскага «Энэргазбыту» вярнулі назад на ўсе існыя індукцыйныя электралічыльнікі бытавых абанентаў у гэтым доме свае кантрольныя пломбы, якія былі знятыя імі ж яшчэ ў сярэдзіне сакавіка 2018 года паводле спецыяльнага запыту з КЖРЭУП «Чыгуначнае».

Пры гэтым на зададзеныя жыхарамі пытанні ад электрыкаў быў атрыманы адказ пра тое, што ўстаноўка электронных электралічыльнікаў у доме № 22 на вуліцы Цімафеенкі надалей будзе праведзеная планава і бясплатна – у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі рэалізаванай дзяржаўнай праграмы ў стварэнні ў краіне да 2023 аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электрычнай энэргіі, АСКУЭ.

Адзін з актыўных удзельнікаў калектыўнага звароту, пенсіянер Чыгрынец, які ў сілу настойлівасці камунальнікаў і адпісак з высокіх інстанцый на ягоныя ўласныя звароты таксама мусіў падпісаць дамову з КЖРЭУП «Чыгуначнае» на аплату пераўсталявання электралічыльнікаў, у сувязі з вяртаннем пломбаў на месца тлумачыць:

Аляксею Лапіцкаму вялікі дзякуй. Хоць з цяжкасцю ў гэта ўжо верылася, але ўсё атрымалася. Малайчына. Я асабіста размаўляў з супрацоўнікамі «Гомельэнэрга», якія вярталі пломбы на месца. Яны пацвердзілі, што ўстаноўка новых прыбораў нам будзе праведзеная ў перыяд да 2023 бясплатна. Так што для нас, пенсіянераў, знікла яшчэ адна праблема і зусім неабгрунтаваны пункт выдаткаў.

Такім чынам, можна канстатаваць, што жыхары яшчэ аднаго дома на «Старым аэрадроме» здолелі адстояць свае правы і законныя інтарэсы і не ўдзельнічаць у сумнеўным «эксперыменце» камунальнікаў.

Кантрольныя пломбы на дзейныя прыборы камерцыйнага ўліку электраэнэргіі людзям вярнулі назад. І ніякіх стоадсоткавых тарыфаў на спажываную электраэнэргію за гэты так званы «безуліковы перыяд», не ўводзілі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках