6 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: Расейскія ўлады сталі смешнымі і нават не разумеюць гэтага

Ігар Эйдман: Расейскія ўлады сталі смешнымі і нават не разумеюць гэтага
ІГАР ЭЙДМАН

Смех знішчае «цуд, таямніцу і аўтарытэт» улады.

Рэжым прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пахавае смех, мяркуе расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

На думку палітолага, зварот кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава да апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і інтэрв'ю Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх падазраюць у арганізацыі атручвання ў Солсберы, галоўнаму рэдактару тэлеканала Russia Tоday Маргарыце Сіманьян - сімптомы адной хваробы.

«Расейскія ўлады цалкам страцілі адэкватнасць, адарваліся ад рэальнасці, жывуць ва ўласным шызасвеце. А галоўнае - яны сталі проста смешнымі. У іх свеце высакародны афіцэр Золатаў адлупцаваў кепскага хлапчука Навальнага, а бліскучая журналістка Сіманьян узяла інтэрв'ю, пераканаўча аспрэчваючы дачыненне расейскіх спецслужбаў да атручвання Скрыпалей. Як цяжка псіхічна хворыя, яны адмаўляюцца прымаць відавочную для навакольных рэальнасць, у якой Золатаў паказаў сябе злым клоўнам, поўным дурнем і трамвайным хамам, зрабіўшы пры гэтым Навальнаму выдатны піяр; а недалёкая Сіманьян у сваім інтэрв'ю прадэманстравала ўсяму свету, што «Башыраў» і «Пятроў», якія неслі неверагодную бязглуздзіцу і блыталіся і разыходзіліся ў паказаннях - узятыя за руку пуцінскія кілеры», - адзначыў Эйдман.

Сацыёлаг адзначыў, што грамадзяне РФ бачаць, наколькі смешнай аказалася ўлада.

«Расейскія ўлады сталі смешныя і нават не разумеюць гэтага. З іх ужо рагоча ў голас шматмільённы рунэт. Хутка з іх будуць смяяцца нават вучні малодшых класаў. Смех знішчае «цуд, таямніцу і аўтарытэт» улады, страх і пакланенне перад ёй; вызваляе свядомасць ад гіпнозу прапаганды. Смех пахавае гэты вельмі сур'ёзны у сваім клінічным ідыятызме рэжым», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках