17 верасня 2026, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Клімовіч: Канцавы – футбаліст, які чытае найбольш з усіх, каго я ведаю

Уладзіслаў Клімовіч: Канцавы – футбаліст, які чытае найбольш з усіх, каго я ведаю

Гулец моладзевай каманды Беларусі распавёў пра аднаклубнікаў, якія чытаюць найбольш.

Паўабаронца жодзінскай «Тарпеды» Уладзіслаў Клімовіч расказаў tut.by, чаму ўважае Арцём Канцавога футбалістам, які чытае найбольш.

- Футбалісты паміж сабой таксама абмяркоўваюць кнігі, штосьці раім адзін аднаму. Калі быў у Горадні, жыў недалёка ад аднаклубніка па «Нёману» Арцёма Канцавога. Ён вельмі шмат чытае, мы з ім абменьваліся кнігамі. Нават схадзілі разам у тэатр у Горадні, была пастаноўка па Рэю Брэдберы, «451 градус па Фарэнгейту».

Напэўна, Арцём Канцавы – футбаліст, які чытае найбольш з усіх, каго я ведаю. На кожным заездзе ў яго была новая кніга, здаецца. Менавіта ён мне параіў Віктара Гюго. У Арцёма, дарэчы, узяў звычку запісваць у нататкі кнігі, якія прачытаў. Калі быў у БАТЭ, часта бачыў з кнігай Сашу Валадзько. Мы не асоба з ім на гэтую тэму размаўлялі, але чытаў ён шмат. З цяперашніх партнёраў па «Тарпедзе»-БелАЗ - Саша Паўлавец з кнігай. Апошнім часам ён чытае Дэна Браўна. Сяргей Канцавы, брат Арцёма, любіць біяграфіі трэнераў чытаць.

Сам я кнігі пра футбол не чытаю. Хацеў узяць кнігу пра псіхалогію тэніса. Мне падабаецца гэты від спорту, Роджэр Федэрэр - гэта для мяне прыклад таго, як трэба сябе паводзіць на корце і за яго межамі. Так, многія футбалісты чытаюць біяграфію Ібрагімавіча. Бачыў, хтосьці чытаў кнігу пра Махамеда Алі. Многія мае знаёмыя прачыталі біяграфію Надаля. Футбалісты часцей такія кнігі і чытаюць, а не класіку.

У асноўным, дарэчы, чытаю папяровыя кнігі. Электронныя наогул не люблю. Вочы псуюцца. Плюс вельмі падабаюцца тактыльныя адчуванні ад паперы. Пры гэтым на кнігі на месяц выдаю не вельмі шмат. Думаю, блізу 20 рублёў. Купляю адну-дзве кнігі ў месяц, таму што шмат даюць пачытаць сябры, - сказаў футбаліст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках