Беларус стаў галоўным трэнерам «Сібіры»
- 15.09.2018, 21:47
- 7,068
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM
Аляксандр Андрыеўскі будзе ўзначальваць хакейны клуб да канца сезону.
Новым галоўным трэнерам новасібірскай «Сібіры» стаў беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі, піша tut.by.
Пагадненне з Андрыеўскім, які раней узначальваў у КХЛ менскае «Дынама» і Уладзівастоцкі «Адмірал» разлічанае да канца сезона.
Раніцай клуб абвясціў аб звальненні Уладзіміра Юрзінава-малодшага, пад кіраўніцтвам якога «Сібір» саступіла ўсе шэсць матчаў у гэтым сезоне.
З 2014 да 2017 года «Сібір» узначальваў іншы беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка.