2 траўня 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Пуцін учыніў РФ больш шкоды, чым усялякі вораг

10
Мустафа Джамілеў: Пуцін учыніў РФ больш шкоды, чым усялякі вораг
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ
ФОТА: UN.ORG

Расея не павінна была заходзіць у Крым і ваяваць з Украінай.

Лідар крымска-татарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў заявіў, што, акупаваўшы Крым і пачаўшы вайну з Украінай, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін учыніў РФ столькі шкоды, колькі ніводзін вораг не мог. Пра гэта Джамілеў сказаў у інтэрв'ю ВВС News Украіна, апублікаваным 18 верасня.

Джамілеў нагадаў, што Расея пасля анэксіі паўвыспы сутыкнулася з шэрагам праблем, у тым ліку з міжнародным ціскам і эканамічнымі санкцыямі.

«Расея наогул не павінна была заходзіць у Крым і ваяваць з Украінай. Пуцін учыніў Расеі столькі шкоды, як ніводзін вораг не мог. Цяпер назад яны вярнуцца не могуць. Цяпер усё залежыць ад Пуціна, але кажуць, што ў яго асяроддзі ёсць яшчэ больш гідкія людзі, якія яшчэ больш агрэсіўныя. Але ў інтарэсах Расеі трэба вызваліць Крым, таму што заўсёды будуць існаваць санкцыі і праблемы. Мала шанцаў, што гэта адбудзецца за ўладай Пуціна», - адзначыў Мустафа Джамілеў.

19 траўня Джамілеў казаў, што маўчанне міжнароднай супольнасці ў 1944 годзе, калі праходзіла дэпартацыя крымскіх татараў, заахвочвала СССР на далейшыя злачынствы і забойствы мільёнаў людзей.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках