На волі — заснавальнік Symbal.by Павел Белавус
1- 16.09.2026, 13:10
Ён быў арыштаваны ў канцы 2021-га.
Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус — сярод палітвязняў, вызваленых 16 верасня пасля прыезду амерыканскай дэлегацыі ў Мінск.
Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021‑га пасля выкліку ў міліцыю. Потым яго перавялі ў СІЗА, дзе прад'явілі крымінальнае абвінавачанне.
Белавуса асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах: арт. 342 (удзел у пратэстах), арт. 361 (заклікі да санкцый), арт. 361‑1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 356 (здрада дзяржаве). Канчатковы прысуд — 13 гадоў зняволення.
Белавус адбываў свой тэрмін у шклоўскай калоніі №17.