28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звяз Літвы і Польшчы становіцца ўсё больш моцным

Звяз Літвы і Польшчы становіцца ўсё больш моцным

Стасункі дзвюх дзяржаў перажываюць рэнесанс.

Саўлюс Скверняліс, прэм'ер-міністр Літвы, надоечы атрымаў з рук свайго польскага калегі прэстыжную ўзнагароду «Чалавек года 2017», потым у Літве быў візіт Яцэка Чапутовіча, кіраўніка МЗС Польшчы. Пра літоўска-польскія дачыненні Charter97.org распавёў Анджэй Пукшта, кіраўнік кафедры паліталогіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.

- У якім стане на сёння знаходзяцца польска-літоўскія стасункі?

- На сёння вось ужо год, як на лініі Варшава-Вільня становіцца ўсё цяплей і цяплей, таго арктычнага холаду, які на даволі доўгі перыяд часу скаваў польска-літоўскія стасункі, ўжо няма. Своеасаблівы імпульс перазагрузкі надаў цяперашні прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс, у якога атрымалася знайсці агульную мову з кіраўніком урада Польшчы - Матэвушам Маравецкім.

У гэтым месяцы на міжнародным эканамічным форуме ў Крыніцы ў Польшчы Скверняліс атрымаў узнагароду «Чалавек года 2017», у лютым гэтага года ў Літве з чатырохдзённым візітам пабываў Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы. Вельмі інтэнсіўна развіваюцца двухбаковыя стасункі на ўзроўні парламентаў абедзвюх краін. Чарговым пазітыўным сведчаннем рэнесансу з'яўляецца візіт Яцэка Чапутовіча, кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы - апошні раз з такім візітам міністр замежных спраў Польшчы ў Літве пабываў без малога сем гадоў таму.

- Толькі што вы згадалі пра тое, што ў гэтым месяцы літоўскі прэм'ер-міністр атрымаў прэстыжную ўзнагароду на форуме ў Крыніцы, што такім чынам спрабуе сказаць Літва Польшча?

- Думаю, што Варшава перш за ўсё спрабуе паведаміць, што Літва з'яўляецца для яе вельмі важным партнёрам у самых разнастайных галінах - ад эканомікі і, напрыклад, да міжнароднай або рэгіянальнай палітыкі. Вяртаючыся да ўзнагароды для Саўлюса Скверняліса - прэм'ер-міністр Літвы развязаў праблему распрацаванай літоўскай чыгуначнай кампаніяй «Lietuvos geležinkeliai» галінкі з Мажэйкяй ў Латвію. У выніку дзеянняў тагачаснага кіраўніцтва чыгуначнай кампаніі польскі канцэрн Арлен, якому належыць нафтаперапрацоўчы комплекс у Мажэйкяй быў вымушаны карыстацца паслугамі толькі «Lietuvos geležinkeliai», што значна павялічвала выдаткі Арлена. Папярэдні прэм'ер Альгірдас Буткявічус гэтую сітуацыю ігнараваў, што прывяло да вялізнага канфлікту з польскім канцэрнам.

- Чаго варта чакаць ад візіту Яцэка Чапутовіча кіраўніка МЗС Польшчы ў Літву?

- Думаю перш за ўсё ўмацавання палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Паўночнаатлантычнага Альянсу NАТО. Нагадваю што 18 верасня Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы сустрэўся з кіраўніком Злучаных Штатаў - Дональдам Трампам.

Амаль відавочна, што пазначаецца далейшае супрацоўніцтва ў пытаннях бяспекі, вайсковай сферы і барацьбы з інфармацыйнай агрэсіяй Расеі супраць краін Захаду. Думаю што будуць весціся размовы і аб палітычным супрацоўніцтве ў рамках Еўрапейскага Звязу - каб разам бараніць свае інтарэсы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках