26 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая стратэгія ЗША: рэакцыя на кібератакі будзе актыўнай

Новая стратэгія ЗША: рэакцыя на кібератакі будзе актыўнай
ДЖОН БОЛТАН
ФОТА: AP

Дарадца Трампа ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан выступіў з заявай.

Злучаныя Штаты апублікавалі новую нацыянальную стратэгію кібербяспекі, якая прадугледжвае больш актыўныя, чым раней, дзеянні ў адказ на кібератакі, паведамляе Радыё Свабода.

Як заявіў дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, новая стратэгія «развязвае рукі» ў тым ліку для правядзення «наступальных» аперацый у адказ на кібертатакі - а не толькі для пасіўнай абароны ад кіберпагроз.

Паводле Болтана, дзеянні ў адказ на кібератакі на ЗША могуць быць прынятыя не толькі ў кіберпрасторы.

Болтан назваў галоўнымі крыніцамі кіберпагроз для Злучаных Штатаў Кітай, Іран, Паўночную Карэю і Расею.

ЗША абвінавачваюць Расею ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта ў 2016 годзе, што ажыццяўлялася ў тым ліку праз хакерскія напады. Праз паўтара месяца ў Злучаных Штатах будуь прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Прадстаўнікі выведвальнай супольнасці папярэджваюць, што новыя спробы ўмяшацца ў выбары не выключаныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках