25 красавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Касціцын: Усе тры шайбы - адна прыгажэйшая за адную

Андрэй Касціцын: Усе тры шайбы - адна прыгажэйшая за адную
ФОТА: ФОТАБАНК КХЛ

Форвард менскага «Дынама» распавёў аб гульні з «Северсталлю».

Форвард менскага «Дынама» Андрэй Касціцын пракаментаваў перамогу над «Северсталлю» (4:1) у рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Хакеіст у гэтай гульні аформіў хет-трык, паведамляе pressball.by.

- Дзве добрыя перамогі запар. Што стала атрымлівацца ў каманды?

- Стала менш тых памылак, якія дапускалі раней. Усе пачалі гуляць больш самааддана ў кожным эпізодзе, выкладвацца ў кожнай змене. Магчыма, гэта і дае вынік. Плюс атрымліваецца хутчэй пераходзіць з абароны ў атаку. Да гэтага праводзілі занадта шмат часу ў сваёй зоне - не заставалася сіл бегчы наперад.

Цяпер адчуваецца больш энэргіі.

- Сёння другі раз у сезоне рэалізавалі большасць...

- Думаю, тут па-ранейшаму трэба дадаваць. Проста сёння ўдалася атака з ходу. А з тым, каб замацавацца ў зоне і разыграць камбінацыі, яшчэ ёсць праблемы.

- Якая з трох шайб спадабалася табе больш за ўсё?

- Усе тры! Адна прыгажэйшая за адную. Галоўнае, што нарэшце пачалі перамагаць. І дзецям больш прыемна - настрой іншы! Усе на пазітыве. Трэба працягваць у тым жа духу. Гуляць у наступных матчах так, як супраць «Лакаматыва» і «Северсталі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках