2 траўня 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура абвясціў пра падвышэнне коштаў бензіну

7
Мадура абвясціў пра падвышэнне коштаў бензіну
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Кіраўнік Венесуэлы падчас выступу звярнуўся да «калумбійскай мафіі».

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што пераход усіх рэгіёнаў краіны да рынкавых коштаў бензіну пачнецца з наступнага панядзелка, паведамляе ТАСС.

«Пачынаючы з наступнага панядзелка, 24 верасня, новая сістэма размеркавання паліва будзе ўсталяваная на ўсіх аўтазаправачных станцыях у краіне. Бензін будзе прадавацца на венесуэльскіх АЗС міжнароднымі коштамі, каб мафія задрыжала. Такім чынам, крадзеж калумбійскай мафіяй [нашага] бензіну спыніцца», - адзначыў кіраўнік Венесуэлы ў чацвер у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі.

Венесуэльскі кіраўнік таксама падкрэсліў, што на наступным тыдні растлумачыць, як будзе дзейнічаць сістэма дзяржаўнага субсідавання кошту паліва для грамадзян, якія маюць нацыянальнае пасведчанне асобы. «На наступным тыдні я падрабязна растлумачу ўсё пра зборы і прамыя субсідыі, якія будуць створаныя, калі яны пачнуць дзейнічаць і як будуць выглядаць», - дадаў ён.

У сярэдзіне жніўня прэзідэнт Венесуэлы заявіў аб тым, што ягоная краіна пераходзіць на рынкавае коштаўтварэнне бензіну, але пры гэтым будуць дзейнічаць субсідыі з боку дзяржавы. З пачатку верасня новая сістэма была ўведзеная ў памежных муніцыпалітэтах краіны.

У апошнія гады паўднёваамерыканская краіна перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс. Паводле ацэнак парламенцкага камітэта фінансаў, у жніўні інфляцыя ў гадавым вылічэнні перавысіла 200 000%, МВФ прагназуе інфляцыю на мільён адсоткаў да канца года. Афіцыйныя звесткі пра рост коштаў у краіне не публікуюцца ўжо некалькі гадоў. Паводле звестак ААН, з Баліварыянскай Рэспублікі з'ехалі блізу 2,3 млн чалавек, у асноўным у Калумбію, Эквадор, Перу і Бразілію.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках