3 траўня 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы дамагаюцца ліквідацыі расейскамоўных дарожных знакаў і шыльдаў

7
Магілёўцы дамагаюцца ліквідацыі расейскамоўных дарожных знакаў і шыльдаў

Шыльды на расейскай мове вывесілі да прыезду Пуціна.

Старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Барысаў папрасіў памяняць шыльды на ўездзе ў Магілёў, піша магілёўская «Вясна».

Лідар БСДП (Грамада) звярнуўся да старшыні магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву, каб дамагчыся ліквідацыі расейскамоўных дарожных знакаў і шыльдаў:

- Галоўным уездам у Магілёў лічыцца ўезд з боку Менску. На ўездзе ўжо з'явілася трыумфальная арка ў гонар 750-годдзя Магілёва, аднак па ўсёй вуліцы ўстаноўлены расейскамоўныя дарожныя знакі з назвамі вуліц, - абураецца Барысаў.

Паводле ягоных слоў, Магілёўскі аблвыканкам ужо даваў рэкамендацыю гарадскім уладам выкарыстоўваць на дарожных знаках беларускую мову, аднак да яе не прыслухаліся. Нават на ўязных знаках еа Менскай шашы «Магілёў» напісаны па-расейску.

- Ствараецца ўражанне, што шыльды вывешваліся акурат да прыезду Пуціна, каб паказаць яму, што Магілёў - расейскі горад, - кажа старшыня БСДП (Грамада).

Ігар Барысаў папрасіў замяніць расейскамоўныя знакі на беларускія і такім чынам паказаць, што «Магілёў - беларускі горад з яго багаццем беларускай мовы і самабытнай еўрапейскай культурай».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках