3 траўня 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады падладжваюцца да Кітая

5
Беларускія ўлады падладжваюцца да Кітая

Пра што гаварылі ў Менску з высокім госцем з КНР напярэдадні перамоў у Сочы.

20 верасня ў Менску ўлады краіны прымалі чальца Сталага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Чжао Лэцзі, піша «Салідарнасць».

- Беларусь і Кітай, як прынята сёння казаць, сталі «жалезнымі братамі». Рады, што няспынны дыялог на найвышэйшым узроўні доўжыцца, захоўваючы глыбіню двухбаковых стасункаў. Кожная сустрэча дае новы імпульс у злучэнні развіцця нашых краін дзеля стварэння супольнасці з адзіным лёсам, - падкрэсліў Лукашэнка.

У сваю чаргу кіраўніца ягонай адміністрацыі Наталля Качанава дадала:

- Беларусь павінна стаць цэнтрам прасоўвання ўсіх ініцыятыў Кітая, фактычна, рэгіянальным прадстаўніцтвам Пекіна ў Заходняй Еўразіі, каб адсюль, з Беларусі, Кітай мог прасоўваць свае інтарэсы ў суседнія дзяржавы.

На думку чыноўніцы, «мы наладзім самастойныя, незалежныя стасункі з Кітайскай Народнай Рэспублікай без аглядкі на меркаванне іншых, у тым ліку буйных, краін».

Сімвалічнае супадзенне: словы пра «жалезных братоў», адзіны лёс і гатоўнасці стаць для КНР заходнім фарпостам прагучалі ў той самы дзень, калі дыктатар дзяржавы адправіўся на няпростыя перамовы ў Сочы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках