3 траўня 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Спасаўскай царквой у Полацку знайшлі ўнікальнае памяшканне

3
Пад Спасаўскай царквой у Полацку знайшлі ўнікальнае памяшканне

Заказчык будаўніцтва сутарэння, на думку навукоўцаў - сама святая Ефрасіння.

У Полацку пад мурамі Спасаўскай царквы XII стагоддзя падчас раскопак навукоўцы выявілі склеп, які калісьці засыпала пры абсыпанні часткі пабудовы. Памяшканне - унікальнае, нічога падобнага ў іншых цэрквах таго часу экспэрты не знаходзілі, паведамляе tut.by са спасылкай на АНТ.

Глыбока пад зямлёй, пад схільнымі цаглянымі скляпеннямі, знаходзіцца пакой памерам больш за 10 квадратных мэтраў. Гэта знаходка, якую ніяк не чакалі адкапаць археолагі ля муроў Спасаўскай царквы. На тысячы кіламэтраў вакол - гэта першы прыклад падземнага збудавання такога кшталту.

- Гэта абсалютна ўнікальная рэч, ад Ноўгарада да Кіева, ад Полацка да Уладзіміра - мы ніколі не сустракалі нічога падобнага, - сцвярджае Яўген Торшын, загадчык сэктару архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа (Расея).

Замоўца будаўніцтва сутарэння, на думку навукоўцаў, - сама Ефрасіння Полацкая: цагляная муроўка - такая ж, як і ў бажніцы, пабудаванай на ейную замову.

Але вось для чаго будавалі лёх? Гэта пакуль загадка. Асноўная версія - для малітваў і самоты. Здагадка аб пахаваннях ня пацвердзілася: парэшткаў не знайшлі.

Гэта першыя вялікія даследаванні ля муроў старажытнай святыні. Навукоўцы вывучаюць тэрыторыю 40 квадратных мэтраў, капаюць ужо тры месяцы. Знаходкі пацвердзілі здагадкі археолагаў: першапачаткова царква была большая, прыкладна на 40%. Знойдзеныя парэшткі старога падмурка. Частка будынка пацярпела і незваротна страчана ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Аб былой велічы кажуць артэфакты: фрагменты фрэсак і рэчы з бронзы XII стагоддзя.

Свае адкрыцці ёсць і ўнутры царквы, хоць фрэскі часоў Ефрасінні Полацкай мастакі аднаўляюць ўжо не адзін дзясятак гадоў. Цяпер выявы засталіся толькі ў цяжкадаступных месцах, вузкіх праходах, маленечкіх аконных прахонах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках